Міжнародна наукова конференція “Чорнобильська аварія та суспільство: 30 років після катастрофи”_15-16 квітня 2016 р., Мінськ

02.11.2015

МГА «ГІСТОРЫКА» (Менск)

БЕЛАРУСКІ АРХІЎ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ (Менск)

ІНСТЫТУТ СЛАВІСТЫКІ ПОЛЬСКАЙ АКАДЭМІІ НАВУК (Варшава)

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ (Менск)

запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі

«Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы»

(Менск, 15-16 красавіка 2016 г.)

Трыццацігоддзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС павінна стаць нагодай для пэўнай “інвентарызацыі” нашых ведаў па праблеме чалавека і грамадства ў “постчарнобыльскім свеце” і, магчыма, для вызначэння новых накірункаў даследаванняў. Не сакрэт, што па шэрагу прычын гэтая катастрофа і яе наступствы ў Беларусі аказаліся адсунутымі на перыферыю грамадскай і навуковай зацікаўленасці. Аднак, як паказалі даследаванні Беларускага архіва вуснай гісторыі (2015), Чарнобыль па-ранейшаму адгукаецца вялікім болем у памяці тых, каго закранула гэтая трагедыя. Адначасна яна падкрэслівае значэнне сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама адказнасць навукоўцаў за тое, што адбываецца з чалавекам і грамадствам у сітуацыі глабальнай катастрофы.

 

Запрашаем навукоўцаў паспрабаваць адказаць на наступныя пытанні:

 

Канферэнцыя будзе мець шматдысцыплінарны характар. Мы разлічваем на ўдзел у ёй гісторыкаў, культуролагаў, палітолагаў, сацыёлагаў, літаратуразнаўцаў, а таксама прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарных навук.

Плануецца праца двух сесій:

 

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, украінская, руская, польская і англійская.

 

Заяўкі на ўдзел просім дасылаць да 31 студзеня 2016 г. на адрас: kanferencyja@nashapamiac.org. У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

 

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі.

 

Просім пераслаць інфармацыю ўсім зацікаўленым асобам.

 

Аргкамітэт канферэнцыі:

Доктар гіст. навук Алесь Смалянчук,

Мгр Уладзімір Валодзін

Мгр Ганна Кавалёва

Мгр Андрэй Мастыка

Павел Сітнік

Анонс у форматі pdf.-

Джерело: http://nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=302